У Дрыбіне на "выхаванне" маладых спецыялістаў запрасілі праваслаўнага святара

Ідэолаг і святар

Ідэолаг і святар / dribin.by

У Дрыбіне на Магілёўшчыне на "выхаванне" маладых спецыялістаў запрасілі праваслаўнага святара. Мерапрыемства правялі ў чытальнай зале раённай бібліятэкі.

Як піша мясцовая газета, "сустрэчы кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі амаль заўсёды маюць пэўную выхаваўча-ідэалагічную накіраванасць". На гэты раз гаворка ішла пра "духоўна-маральнае выхаванне моладзі". Загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Яўген Мова вырашыў, што сам з такой тэмай не справіцца і скарыстаўся дапамогай святара з аднаго з аграгарадкоў Генадзя Мартынава. Апошні гаварыў пра "праўдзівую веру", "важнасць хрысціянскіх каштоўнасцяў у кансалідацыі сучаснага грамадства". Каб "змацаваць" выхаваўчую гутарку, маладых спецыялістаў запрасілі прайсці ў праваслаўны храм у Дрыбіне.

У Дрыбіне на "выхаванне" маладых спецыялістаў запрасілі праваслаўнага святара
У Дрыбіне на "выхаванне" маладых спецыялістаў запрасілі праваслаўнага святара

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі