У Беларусі святары масава знікаюць з сацсетак

Святары ў РБ трапілі пад "маніторынг" (ілюстрацыйнае фота)

Святары ў РБ трапілі пад "маніторынг" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Беларусі святары масава знікаюць з сацсетак (некаторыя з-за таго, што трапляюць за краты): і каталікі, і праваслаўныя, і пратэстанты, піша тг-канал "Хрысціянская візія". Справа ў тым, што ў перыяд "палітычнага крызісу" яны з'яўляюцца "групай рызыкі" — іх старонкі старанна манітораць супрацоўнікі ідэалагічных аддзелаў і міліцыянеры, знаходзячы даўнія спасылкі на так званыя "экстрэмісцкія матэрыялы". Робяцца скрыншоты і афармляюцца пратаколы, адзначае выданне.

Яшчэ адзін варыянт "маніторынгу" — выклік святара ў міліцыю, дзе ў яго правяраюць тэлефон — таксама шукаюць "экстрэмізм" (падпіскі і рэпосты). Далей — пратакол, суд, арышт ці штраф.

У такой сітуацыі многія святары сыходзяць "пад замок", многія скарачаюць сваю медыя-прысутнасць ці проста выдаляюцца з сацсетак, "каб пазбегнуць рызык".

Падчас рэпрэсій нямала святароў трапляла за краты. Праваслаўны святар Уладзіслаў Багамольнікаў у 2022-м прабыў на Акрэсціна больш за 100 сутак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі