Палітзняволены святар Анджэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане
Анджэй Юхневіч
Палітзняволены святар Анджэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане. Пра гэта піша Katolik.lifе, са спасылкай на вернікаў з ягонай парафіі.
Дагэтуль невядома, у чым менавіта і па якой артыкуле абвінавачваюць Юхневіча — гэта тлумачаць таямніцай следства. У святара ёсьць адвакат, але ён таксама нічога не расказвае, паколькі вымушаны быў даць падпіску аб неразгалошваньні.
Адзінае, што перадалі вернікам — святар знаходзіцца ў знясіленым стане. Ён быў пазбаўлены многіх базавых чалавечых патрэб. Да прыкладу, толькі нядаўна яму далі магчымасць прыняць душ — пасля амаль двух месяцаў заняволення.
Вернікі пішуць Юхневічу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, каб ён не адчуваў сябе ў адзіноце, імкнуцца хадайнічаць перад органамі следства і пракуратуры, каб яго выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
У парафіі пісалі калектыўны зварот у апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, але там адказалі, што не могуць нічым дапамагчы ў гэтай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.