Праваслаўны святар, якога больше 100 содняў трымалі на Акрэсціна, на волі

Уладзіслаў Багамольнікаў / фота Мінскай духоўнай акадэміі
Уладзіслаў Багамольнікаў / фота Мінскай духоўнай акадэміі

Святар Уладзіслаў Багамольнікаў выйшаў на волю пасля болей чым 100 содняў у ізалятары на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

Багамольнікаў — выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён служыў ліцію па забітым Рамане Бандарэнка і абвяшчаў галадоўку ў падтрымку Ігара Лосіка.

Праваслаўнага святара Багамольнікава затрымалі 31 жніўня. Ён правёў на Акрэсціна больш за 100 дзён — 7 адміністрацыйных арыштаў. Праваабаронцы паведамлялі, што за кратамі святар трымаў галадоўку і перахварэў на кавід. Пасля гэтага яго не вызвалілі, а перазатрымалі па крымінальным артыкуле.

Багамольнікаву інкрымінавалі арт. 342 — актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Пасля таго як скончыліся яшчэ 10 содняў з моманту затрымання ў статусе падазраванага па крымінальным артыкуле, Багамольнікава выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі