Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў гаварыў пра аўтакефалію
Мітрапаліт Веніямін (трэці справа) на сінодзе РПЦ у Маскве, 24 кастрычніка 2024-га
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак у эфіры тэлеканала АНТ гаварыў пра аўтакефалію Беларускай Праваслаўнай Царквы. Як вядома, на сённяшні дзень БПЦ не з'яўляецца самастойнай, падначальваецца РПЦ. Прыходы БАПЦ існуюць толькі ў замежжы.
Румак адзначыў, што для рэалізацыі ідэі аўтакефаліі "неабходна палітычнае ўмяшанне, чаго ў Беларусі няма". Паводле яго слоў, у адрозненне ад Украіны, Праваслаўная Царква ў РБ "вельмі не прымае ідэі аўтакефаліі", і дзяржава яе ў гэтым падтрымлівае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.