Хто і якім чынам адрывае праваслаўную царкву Беларусі ад Масквы — эфір

Наталля Васілевіч

Наталля Васілевіч

Рэдкі тыдзень праходзіць без навіны пра чарговы трэш, тым ці іншым чынам звязаны з (хай Бог прабачыць) Свята-Елісавецінскім манастыром. Гэтым разам стала вядома, што на вайну супраць Украіны запісаўся чарговы мужчына з тых, што жывуць пры манастыры. Манашка Аляксандра (Ляхава), якая каардынуе ў манастыры дапамогу расійскім вайскоўцам, паведаміла пра “брата Алега”, які “заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ і адпраўляецца на вайну”. І гэта ўжо не першы такі выпадак. Але чаго чакаць, калі духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак перыядычна гаворыць на сходах пра “СВА”, а протаіерэй Мікалай Змушка славіць “вайсковую славу Расіі” на мерапрыемствах на тэрыторыі… Беларусі.

Ці не ператварыўся манастыр ў Беларусі ў рэкрутынгавы цэнтр расійскай арміі і як такая дзейнасць звязаная з Богам і хрысціянствам? Ці магчыма адарваць беларускую праваслаўную царкву ад Маскоўскага патрыярхату і пры чым тут Наталля Васілевіч, Лукашэнка і мітрапаліт Веніямін? Як праз пераслед святароў рэжым Лукашэнкі набліжае “нацыянальнае прымірэнне” і што адбываецца ва Украіне? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі