Праваслаўны святар уручаў аўтаматы вайскоўцам унутраных войскаў
Аўтамат з рук праваслаўнага святара
Праваслаўны святар уручаў аўтаматы вайскоўцам унутраных войскаў з новага папаўнення. Перад гэтым протаіерэй Віктар Ледаховіч "правёў абрад асвячэння байцоў і зброі". Падобныя "абрады" адбываліся і раней, але ўручэнне зброі не фіксавалася.
Прэс-служба ўнутраных войскаў піша, што мерапрыемства прайшло ў вайсковай часці 3310, база якой знаходзіцца на Міншчыне. Гэта асобная спецыяльная міліцэйская брыгада, якая ўдзельнічала ў разгонах пратэстаў.
Ледаховіч з'яўляецца настаяцелем палкавога храма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.