У першыя выходныя лета ў Беларусі патанулі 8 чалавек
На вадаёме, ілюстрацыйнае фота
У першы ўікэнд лета (з 31 траўня да 2 чэрвеня) у Беларусі патанулі 8 чалавек, паведамілі ў Следчым камітэце краіны. Шасцёра з іх загінулі ў Віцебскай вобласці.
Большасць патанулых — гэта мужчыны ва ўзросце ад 30 да 75 гадоў. Але сярод загінулых ёсць і дзяўчына, навучэнка медыцынскага каледжа. Яна разам з сябрамі адпачывала на беразе Заходняй Дзвіны ў Віцебску, кампанія прыехала сустрэць першы летні світанак. Дзяўчына 2003 года нараджэння патанула, ратуючы сяброўку. Яе цела знайшлі за 12 метраў ад берага на глыбіні 2 метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.