У Пінску закрылі газету “Мясцовы час”

У Пінску прыпынены выхад грамадска-палітычнай газеты “Мясцовы час”. Як паведамілі Еўрарадыё ў рэдакцыі выдання, такое рашэнне было прынята ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам газеты.
Выданне адмовіліся друкаваць у пінскай друкарні, таму наклад трэба было вазіць з Баранавіч. У пінскім аддзяленні “Абсаюздруку” катэгарычна адмовіліся падпісваць дамову на распаўсюджанне, не з’явілася выданне і ў падпісных каталогах.

Як вынік газету прадавалі толькі з рук. У звароце да чытачоў рэдакцыя газеты выказала спадзяванне, што калі-небудзь “Мясцовы час” зноў з’явіцца ў Пінску.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі