У пітушчай жанчыны адабралі кватэру і дзіця

Каб спагнаць 4-мільённую запазычанасць за камунальныя паслугі з 42-гадовай жыхаркі Баранавічаў, мясцовыя улады пазбавілі яе кватэры з выгодамі.
Спачатку камунальнікі спрабавалі ўздзейнічаць на пітушчую жанчыну тым, што адключылі святло, газ і ваду. Потым органы апекі адабралі ў яе мацярынскія правы, а непаўналетняга хлопчыка аддалі апекунам.

У новым жытле жанчыны, у прыватным сектары каля чыгуначнага вакзалу вада ў калонцы, дрывяная печ, прыбіральня на вуліцы. Былую кватэру адрамантуюць і здадуць у арэнду, каб кампенсаваць запазычанасць. Калі сын падрасце, кватэра застанецца яму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі