У Польшчы па справе расійскай шпіёнскай сеткі затрымалі яшчэ аднаго беларуса

Шпіёнаў цікавіла заходняя дапамога Украіне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Шпіёнаў цікавіла заходняя дапамога Украіне / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Польшчы па справе расійскай шпіёнскай сеткі затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі. Гэта 39-гадовы Міхаіл А. Яго затрымалі 1 жніўня, піша ў Twitter міністр унутраных спраў Марыюш Камінскі. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ён займаўся разведкай польскіх вайсковых аб'ектаў, партоў і быў заўважаны ў правядзенні прарасійскай прапаганды. Вядома, што згаданы беларус працяглы час жыў у Расіі, быў там асуджаны на 6 гадоў зняволення. У Польшчу прыехаў два гады таму і звязаўся з каардынатарам шпіёнскай сеткі. За сваю працу атрымліваў грошы.

З даных польскіх спецслужбаў вынікае, што грамадзянін Беларусі прайшоў пэўную падрыхтоўку ў РФ. У сваёй дзейнасці ён намагаўся знішчаць усе яе сляды, паведамляе pap.pl. Пакуль ён арыштаваны на тры месяцы. Беларус нібыта часткова прызнаўся ва ўчыненых злачынствах.

Затрыманы грамадзянін Беларусі — 16-ы падазраваны па справе аб шпіянажы на карысць Расіі. Яе ўдзельнікі нават планавалі падрываць цягнікі са зброяй і гуманітарнай дапамогай для Украіны.

Пра затрыманне ў Польшчы групы людзей, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысць Расіі, стала вядома 15 сакавіка 2023-га. Прапаганда ў РБ паведаміла, што былі затрыманыя трое беларускіх грамадзян, і назвала іх прозвішчы: Марыя Мядзведзева, Уладзіслаў Пасміцюха і Мікалай Маскаленка

Мяркуецца, што затрыманні па справе шпіёнскай сеткі ў Польшчы працягнуцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі