У Польшчы расійскія дыверсанты планавалі падрываць цягнікі са зброяй для Украіны

Польскія спецслужбы ліквідавалі найбуйнейшую ў гісторыі расійскую сетку разведкі / pap.pl
Польскія спецслужбы ліквідавалі найбуйнейшую ў гісторыі расійскую сетку разведкі / pap.pl

У Польшчы расійскія дыверсанты планавалі падрываць цягнікі са зброяй і гуманітарнай дапамогай для Украіны. Пра гэта ў сераду піша Gazeta Polska. Польскія спецслужбы ліквідавалі найбуйнейшую ў гісторыі расійскую сетку разведкі, якая была створана ў пачатку года. З вясны было затрымана 15 чалавек. Гэта грамадзяне Беларусі, Расіі і Украіны, ім выстаўлены абвінавачванні і пагражае да 10 гадоў зняволення.

Як піша выданне, дыверсанты атрымлівалі заданні непасрэдна з Масквы. Пасля іх выканання ім плацілі ганарар у крыптавалюце. Раней паведамлялася, што ўдзельнікі шпіёнскай сеткі збіралі інфармацыю, рабілі здымкі ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў (былі выяўленыя дзясяткі ўсталяваных схаваных відэакамер). Але ў працэсе расследавання сталі вядомыя новыя факты. У справе ўжо 66 тамоў.

Калі польскім спецслужбам стала вядома, што могуць планавацца дыверсіі, адразу ж былі праведзены першыя затрыманні. "Рызыка нападаў была занадта вялікая, каб працягваць назіранне за групай", — кажа чалавек, знаёмы са справай.

Пра затрыманне ў Польшчы групы людзей, якія падазраюцца ў шпіянажы на карысць Расіі, стала вядома 15 сакавіка 2023-га. Прапаганда ў РБ паведаміла, што былі затрыманыя трое беларускіх грамадзян, і назвала іх прозвішчы: Марыя Мядзведзева, Уладзіслаў Пасміцюха і Мікалай Маскаленка

У Польшчы расійскія дыверсанты планавалі падрываць цягнікі са зброяй для Украіны
Затрыманыя беларусы / Telegram

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі