У прадчуванні сусветнай вайны: ці чакаць яе ў 2024-м — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Верагоднасць вайны ў Еўропе, пра якую ўсё часцей апошнім часам кажуць еўрапейскія палітыкі, украінцы і беларусы адчуваюць на сабе ўжо не першы год. І калі ў выпадку з Украінай гэта сапраўдная вайна з акупантам, які (у чарговы раз) прыйшоў з Усходу, то ў Беларусі ідзе вайна ўнутраная — лукашэнкаўскага рэжыма супраць беларускага народа. Але, што ў выпадку з лукашэнкаўцамі не дзіўна, вайну гэтую яны вядуць на карысць свайго расійскага гаспадара.

Што стаіць за словамі Пуціна пра адсутнасць планаў і намеру ваяваць з NATO? Ці засталася ў Лукашэнкі аўтаномнасць у прыняцці рашэнняў як па знешніх, так і ўнутраных пытаннях? Чым са зробленага цягам года могуць пахваліцца дэмсілы і ці магчымае паўтарэнне кэйса венесуэльскіх палітвязняў у беларускім выпадку? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі