У Празе адкрыецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава
Рэчы Васіля Быкава
19 чэрвеня ў Празе адкрыецца выстава да 100-годдзя Васіля Быкава. Яна пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Чэхіі.
У экспазіцыі можна будзе пабачыць рэчы Народнага пісьменніка, яго рукапісы, кнігі і асабістыя рэчы. Экспанатамі з уласнага архіву падзяліўся з арганізатарамі выставы журналіст і палітык Сяргей Навумчык.
"Сярод рэчаў з пражскай кватэры Быкава — кубачкі (засталіся сляды кавы), асадка. Тэлефон мой, але нейкі час Васіль Уладзіміравіч ім карыстаўся. Рукапіс нашага з ім інтэрв'ю для ЛіМу ў 1990, тэкст выступу на III з'ездзе БНФ з ягонымі праўкамі, іншыя дакумэнты. А таксама — "Мёртвым не баліць" (Мюнхен, 1965), і быкаўскія выданні "Радыё "Свабода", — распавядае ён пра экспанаты.
Выстава распачнецца ў дзень 100-годдзя Васіля Быкава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.