У Празе адкрылі памятны знак Францішку Скарыну

Знак Францішку Скарыну ў Празе

Знак Францішку Скарыну ў Празе / svaboda.org

У цэнтры Прагі напярэдадні Дня Волі адкрылі памятны знак у гонар Францыска Скарыны. Знак усталяваны каля дома купца Севярына, дзе, як мяркуецца, знаходзілася друкарня першадрукара, піша "Позірк". Тут у 1517–1519 гадах ён надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету.

На знаку намаляваны пячатка Скарыны спалучэнне сонца і маладзіка і надпіс на латыні "Domvs Severini. Institoris" (дом купца Севярына). У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Святлана Ціханоўская, мэр Прагі Здэнек Гржыб, літоўскія і польскія дыпламаты. Лідэр беларускіх дэмсілаў казала пра тое, што асоба Скарыны важная для ўсёй Еўропы. Але для беларусаў асабліва. "Для беларускай ідэнтычнасці, для імкнення беларусаў да свабоды і прыхільнасці правам чалавека" Скарына стаў "вызначальнай фігурай". Менавіта за сваю ідэнтычнасць зараз змагаецца Беларусь супраць "імперскай Расіі", нагадала Святлана Ціханоўская.

Пра тое, што Скарына быў часткай еўрапейскай культуры, "сімвалам салідарнасці і супрацоўніцтва", гаварыў на цырымоніі пасол Польшчы ў Чэхіі Матэвуш Гняздоўскі. Пасля завяршэння цырымоніі беларусы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, зладзілі ў цэнтры Прагі марш, прысвечаны Дню Волі.

В Праге открыли памятный знак Франциску Скорине
У мерапрыемстве ўзялі удзел Святлана Ціханоўская, мэр Прагі Здэнэк Гржыб, літоўскія і польскія дыпламаты. / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі