У Празе заявілі, што чакаюць "пазітыўных сігналаў" з выбараў у Беларусі

У Празе заявілі, што чакаюць "пазітыўных сігналаў" з выбараў у Беларусі

Еўрасаюз чакае "пазітыўных сігналаў" з Беларусі, дзе 11 кастрычніка пройдуць прэзідэнцкія выбары. У пятніцу ў Празе прайшлі перамовы кіраўніка МЗС Чэхіі Лубаміра Зааралека і міністра замежных спраў Латвіі Эдгара Рынкевіча. Яны выказаліся за пераацэнку санкцый Еўрасаюза ў дачыненні Беларусі. Але толькі ў тым выпадку, калі падчас выбараў будуць зафіксаваныя згаданыя "пазітыўныя сігналы".

Як інфармуе РІА "Новости", Зааралек паведаміў на прэс-канферэнцыі, што сітуацыя ў Беларусі была адной з самых важных тэмаў на перамовах. Паводле яго слоў, і ў Празе, і ў Рызе "з цікавасцю чакаюць, які будзе ўзровень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі". Міністры пазітыўна ацанілі вызваленне ў жніўні групы беларускіх палітвязняў, а таксама ролю Мінска ва ўрэгуляванні канфлікта ва Украіне.

Лубамір Зааралек пагадзіўся з Эдгарам Рынкевічам, што ў адносінах уладаў Беларусі трэба праяўляць стрыманасць, паколькі гаворка не ідзе пра нейкія "драматычныя перамены". Тым не менш, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў прыйшлі да высновы, што існуе магчымасць падняць дачыненні Еўрасаюза і Беларусі на больш высокі ўзровень.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу з'явіліся неафіцыйныя паведамленні пра магчымасць зняцця на чатыры месяцы санкцый, раней уведзеных у адносінах Беларусі і 140 чалавек, у тым ліку і Аляксандра Лукашэнкі. У панядзелак, 12 кастрычніка, на другі дзень пасля выбараў кіраўнікі МЗС краін ЕС могуць разгледзіць гэтае пытанне.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі