У пятніцу ў Беларусі будзе цёпла, пахаладанне пачнецца ў суботу

У пятніцу ў Беларусі будзе цёпла, пахаладанне пачнецца ў суботу

У Беларусь прыходзіць часовае пахаладанне. У пятніцу, 11 сакавіка, яшчэ будзе цёпла. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, у дзённыя — 5-11 цяпла. На захадзе нашай краіны пройдуць дажджы. Аднак у суботу пачнецца паступовае паніжэнне тэмпературы, на паўночным захадзе прагназуюцца дажджы з мокрым снегам. Уначы будзе ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс, удзень — ад 1 градуса цяпла на поўначы Беларусі да 8 градусаў вышэй за нуль на поўдні.

У нядзелю, 13 сакавіка, месцамі пройдуць мокры снег і дождж. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 4 марозу да 3 цяпла, у дзённыя — ад 0 да плюс 5, на поўдні — да 7 градусаў са знакам плюс.

14-15 сакавіка ўначы будзе 0 — мінус 5 (пры праясненнях — да 7 марозу), удзень — ад 0 да 5-7 цяпла, прагназуюцца мокры снег і дождж, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Святлану Рыбакову, галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу ў Беларусі будзе цёпла, пахаладанне пачнецца ў суботу
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі