У пятніцу ў Беларусі чакаюцца навальніцы, месцамі — залевы
Навальніца, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 5 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, уначы па ўсходзе месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы па ўсходзе, а ўдзень месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Вецер будзе заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11–17 цяпла, удзень чакаецца +19...+25.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.