У пятніцу ў Мінску пачнуць судзіць мытніка і краязнаўцу Алеся Юркойця

У пятніцу ў Мінску пачнуць судзіць мытніка і краязнаўцу Алеся Юркойця

У пятніцу, 18 лістапада, у Мінску а 10-й гадзіне пачнуць судзіць мытніка і краязнаўцу Алеся Юркойця. Больш за паўтара года таму ён быў затрыманы ў складзе ўсёй змены ашмянскіх мытнікаў. З таго часу Юркойць знаходзіцца за кратамі. На гэты момант следчыя дзеянні скончаныя, змену мынікаў падзялілі па розных сталічных судах. Як інфармуе Радыё Свабода, справу Алеся Юркойця разгледзіць Партызанскі раённы суд. Адзначаецца, што працэс будзе адкрыты.

Юркойць — вядомы арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Астравецкім раёне. Яго называлі "беларускамоўным мытнікам". Затрыманні вялікай групы супрацоўнікаў Ашмянскай мытні адбыліся вясной 2015 года. Іх вінавацілі ў хабары і злоўжыванні службовым становішчам. Расследаваннем справы займаўся КДБ. Яго старшыня Валерый Вакульчык у канцы 2015-га заявіў, што па ёй праходзяць 60 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі