У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы да -23 градусаў

У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы да -23 градусаў

У пятніцу, 25 студзеня, у Беларусі ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет

Днём прагназуецца павелічэнне воблачнасці, па заходняй палове краіны пройдзе снег, слабая завея. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад -12 да -17, месцамі чакаецца 18-23 ніжэй за нуль. Удзень яна падымецца да -8...-13. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе: уначы — 8-11 градусаў марозу, удзень — ад 5 да 7 са знакамі "мінус". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі