У расійскіх турыстаў забралі 70 кг французскага паштэту
Супрацоўнікі расійскай мытні канфіскавалі паштэт з мяса качкі, фазана і дзіка на памежным КПП у 200 км ад Санкт-Пецярбургу.
Як паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на агенцтва Франс-прэс, паштэт адправілі назад у Фінляндыю.
Нагадаем, 7 жніўня Расія забараніла пастаўкі ялавічыны, свініны, птушкі, сыроў, садавіны і малака з краін Еўрасаюза, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. Гэта стала адказам на эканамічныя санкцыі супраць Расіі з-за падзей ва Украіне. Эмбарга было ўведзенае ўказам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Дарэчы, расійскія ўлады абяцалі, што забарона на ўвоз імпартных прадуктаў не закране фізічных асобаў.
Фота — Reuters