У РБ навукоўцы пачалі друкаваць на 3D-прынтары катлеты і адбіўныя

"Мы распрацавалі масу розных сумесяў з натуральнага мяса"

"Мы распрацавалі масу розных сумесяў з натуральнага мяса" / sb.by

У Беларусі навукоўцы пачалі друкаваць на 3D-прынтары катлеты і адбіўныя, піша "Сельская газета". Яны пераконваюць, што выкарыстоўваюць не штучнае мяса і не яго аналагі, а "натуральную мясную сыравіну (свініну, ялавічыну, мяса куранят бройлераў)".

"Без харчовых дабавак, кансервантаў, фарбавальнікаў, стабілізатараў, узмацняльнікаў густу, водару, — расказвае загадчыца сектарам комплексных даследаванняў мясных прадуктаў Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НПЦ НАН Беларусі Ірына Калтовіч. — Мы распрацавалі масу розных сумесяў з натуральнага мяса. Можна мадэляваць склад прадукту і форму. Калі ў свеце ежу друкуюць на 3D-друкарках, то ўводзяць звычайна хімічныя дабаўкі, каб выраб трымаў форму. Палітыка інстытута ў цэлым — натуральнасць без усялякай хіміі. Аналагаў у сусветнай практыцы нашым сумесям няма".

Калтовіч адзначае, што форма прадукту, дызайн, густ, кансістэнцыя і іншыя параметры могуць быць зададзены пад індывідуальныя фізіялагічныя патрэбы любога чалавека.

На завяршальным этапе даследаванняў знаходзіцца веганская каўбаса на аснове гародніны. 

У РБ навукоўцы пачалі друкаваць на 3D-прынтары катлеты і адбіўныя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі