У стартавым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе галоў не было

У стартавым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе галоў не было

У пятніцу, 29 сакавіка, стартаваў чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У першым матчы сустрэліся "Мінск" і "Віцебск". На жаль, галоў не было, была зафіксаваная нічыя 0:0.

Сёння таксама пройдзе матч "Гомель""Нёман", жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 20:45.

Іншыя паядынкі першага тура прызначаныя на суботу і нядзелю. 30 сакавіка сустракаюцца "Іслач" і "Гарадзея" (стадыён ФК "Мінск", пачатак у 14:00), "Шахцёр" і мінскае "Тарпеда" (16:00), БАТЭ і "Дняпро" (18:00). 31 сакавіка адбудуцца матчы "Дынама" (Мінск) — "Славія" (стадыён ФК "Мінск", 14:00), "Тарпеда" (Жодзіна) — брэсцкае "Дынама" (16:00), "Слуцк" — "Энергетык" (17:45).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі