У стратэгіі нацбяспекі Расіі Украіну назвалі "ачагом нестабільнасці"
Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін зацвердзіў абноўленую стратэгію нацыянальнай бяспекі Расіі. Дакумент ужо афіцыйна апублікаваны.
Як інфармуе ВВС, у ім ідзе гаворка пра месца РФ у сучасным свеце, пра "актывізацыю актыўнай дзейнасці" краін NATO, пра падзеі ва Украіне і пра "стрымліванне" Расіі з боку ЗША. У адпаведнасці з абноўленай стратэгіяй, "глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс пераўтварае Украіну ў доўгатэрміновы ачаг нестабільнасці... непасрэдна каля расійскіх межаў". Прычынай узнікнення ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны называецца падтрымка Злучанымі Штатамі і ЕС "антыканстутыцыйнага перавароту ва Украіне", а гэта прывяло да "глыбокага расколу ва ўкраінскім грамадстве і ўзнікнення ўзброенага канфлікту".
Таксама ў стратэгіі нацбяспекі Расіі адзначаецца, што заходнія краіны намагаюцца "перашкодзіць інтэграцыйным працэсам" на тэрыторыі былога СССР.
Фота: ria.ru