У суботу ў Беларусі чакаецца да 13 градусаў цяпла
8 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта перадае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду, днём парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла. Удзень чакаецца +5...+11 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 13 градусаў вышэй за нуль.