У суботу ў Беларусі чакаецца мокры снег

У суботу ў Беларусі чакаецца мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 10 кастрычніка, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 6 градусаў. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень бяспекі.

Будзе пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў. Удзень на паўночным усходзе месцамі магчымы мокры снег. Вецер будзе паўночны 4-9 метраў за секунду.

Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 6 градусаў, а ўдзень тэмпература паветра складзе 3-8 градусаў цяпла.

У нядзелю і панядзелак, 11-12 кастрычніка, захаваецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор’е, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі