У суботу у Беларусі пераважна без ападкаў, у нядзелю — моцныя дажджы

Восень у Беларусі

Восень у Беларусі / t.me/gorodmozyr/

У суботу, 5 кастрычніка, у Беларусі пераважна без ападкаў. Дажджы магчымыя толькі на поўдні і паўднёвым усходзе краіны. Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 градусаў на паўночным захадзе да +13 на Гомельшчыне (у Мінску — ад +6 да +8), у дзённыя гадзіны — 9-15 цяпла (у сталіцы — ад +11 да +13).

У нядзелю амаль па ўсёй Беларусі магчымыя моцныя дажджы. Удзень на паўднёвым усходзе прагназуецца да +19. У панядзелак ападкі зноў пройдуць па ўсёй краіне, у дзённыя гадзіны тэмпература паветра не перавысіць +14 градусаў.

У суботу у Беларусі пераважна без ападкаў, у нядзелю — моцныя дажджы
vk.com/belgidromet
У суботу у Беларусі пераважна без ападкаў, у нядзелю — моцныя дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі