У Варшаве ўручылі прэмію імя Васіля Быкава

Naviband на ўручэнні прэміі

Naviband на ўручэнні прэміі / Еўрарадыё

У Варшаве 3 кастрычніка адбылося ўручэнне прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі”. Яе лаўрэатамі сёлета сталі музыкі Naviband.

Прэмія “За свабоду думкі” была заснаваная ў 2008 годзе Аляксандрам Мілінкевічам. 11 разоў запар яе ўручалі ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сёлета прэмія аднаўляецца пасля пяцігадовага перапынку.

Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Лявон Вольскі. Сёлетняга лаўрэата разам вызначылі папярэднія атрымальнікі, якія дажылі да сённяшняга дня і не знаходзяцца ў няволі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі