У Віцебску пачынаецца турнір па грэка-рымскай барацьбе

Адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе пачынаецца 27 сакавіка ў Віцебску. Ён прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза А.Гараўца. У спаборніцтвах прымуць удзел юнакі 14-15 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны будуць спаборнічаць на працягу двух дзён у 10 вагавых катэгорыях.

Імёны наймацнейшых назавуць 28 сакавіка. Пераможцы ў асабістым і камандным заліках будуць узнагароджаныя медалямі, дыпламамі і прызамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі