У "Яндэкс.Картах" зніклі назвы Эгейскага мора і вострава Лесбас
Тут было Эгейскае мора
Карыстальнікі заўважылі, што на сэрвісе "Яндэкс.Карты" зніклі назвы Эгейскага мора, а таксама грэцкага вострава Лесбас, пішуць расійскія СМІ.
Адразу ж былі агучаныя меркаванні, што такое знікненне звязанае з забаронай ЛГБТ у Расіі. Прычым іншыя геаграфічныя пункты з "сумнеўнымі" назвамі (накшталт горада Гейлорда) засталіся.
У прэс-службе кампаніі "Яндэкс" журналістам выдання "Новая газета. Европа" заявілі пра тэхнічную памылку, "якую ўжо выправілі".
"Сусветная мапа падзеленая на часткі для зручнасці рэндэрынгу. У раёне Эгейскага мора якраз стыкуюцца некалькі такіх частак. Пры абнаўленні схемы адбылася тэхнічная памылка — і геаграфічная назва часова знікла", — заяўляюць у прэс-службе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.