У злітых дакументах Пентагона згадваюцца пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах
Расійскі самалёт у Мачулішчах / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
У злітых дакументах Пентагона згадваюцца пашкоджанні расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах. Яны былі на купале — частцы самалёта, якая адказвае за разведку і навядзенне. Пашкоджанні ў выніку атакі дронамі ацэньваюцца як "нязначныя", піша mediazona.by.
Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што на самалёце "драпіны і адна прабоіна".
BYPOL заяўляў, што раніцай 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах беларускімі партызанамі з дапамогай двух дронаў і выбухоўкі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50. Было апублікавана спачатку відэа аэраразведкі ў Мачулішчах, а пасля і атакі. Улады Беларусі заявілі пра затрыманне выканаўцы, якога называюць "агентам СБУ", а таксама дзясяткаў беларусаў, якія яму дапамагалі. У тых жа злітых дакументах згадваецца і новая версія дыверсіі ў Мачулішчах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.