Беларускія партызаны перадалі СБУ відэа атакі на расійскі самалёт у Мачулішчах

У СБУ ўжо бачылі відэа атакі дрона ў Мачулішчах / Ілюстрацыйнае фота https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA/
У СБУ ўжо бачылі відэа атакі дрона ў Мачулішчах / Ілюстрацыйнае фота https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA/

Беларускія партызаны перадалі СБУ відэа атакі дронаў на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах, піша @u_now. Сцвярджаецца, што ўсе выканаўцы дыверсіі змаглі выехаць з РБ за мяжу, "забраўшы з сабой флэшкі з запісамі дронаў".

На апублікаваным напярэдадні роліку была авіяразведка, праведзеная ў Мачулішчах за некалькі дзён да атакі. На чарговым відэа зняты "баявыя кадры 26 лютага" — ад узлёту дрона да непасрэдна моманту выбуху. Праўда, на відэа выбуху няма. Партызаны расказваюць, што адзін дрон сеў на фюзеляж самалёта і выбухам пашкодзіў радыёлакацыйнае абсталяванне, а іншы гэта здымаў. Пасля другі дрон прызямліўся на "талерку"-радар А-50 і ўзарваўся.

BYPOL сцвярджае, што раніцай 26 лютага ў Мачулішчах пад Мінскам быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50, які праводзіць радыётэхнічную разведку — адсочвае ўкраінскія радыёлакацыйныя станцыі і зенітныя ракетныя комплексы. Беларускія партызаны накіравалі на яго два дроны з выбухоўкай. Былі нанесены пашкоджанні (найперш "талерцы"-радару). 2 сакавіка А-50 паляцеў у РФ — на авіяцыйны рамонтны завод у Таганрогу.

Улады Беларусі не хочуць прызнаць факт дыверсіі на аэрадроме пад Мінскам, таму так шалее іх прапаганда. Напярэдадні BYPOL апублікаваў відэа авіяразведкі на аэрадроме ў Мачулішчах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі