Новая версія атакі ў Мачулішчах: супрацоўнікі СБУ без ведама Кіева

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах / Скрыншот з відэа "Беларусь 1"

За атакай на расійскі самалёт АН-50 у Мачулішчах маглі стаяць супрацоўнікі СБУ. Але іх кіраўніцтва ў Кіеве нічога не ведала пра акцыю. Пра гэта са спасылкай на злітыя з Пентагона дакументы піша The Economist.

Паводле выданння, падрыў самалёта быў здзейснены насуперак загаду. Мяркуецца, што амерыканцы даведаліся пра гэта падчас праслухоўвання супрацоўнікаў СБУ.

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах пад Мінскам быў пашкоджаны 26 лютага. Як заявілі ў аб'яднанні экс-сілавкоў Bypol, яго атакавалі двума дронамі беларускія партызаны. Праз некалькі дзён пасля атакі самалёт адправіўся на Таганрогскі авіярамонтны завод.

Беларускія ўлады заявілі, што за атаку на самалёт затрыманы грамадзянін Украіны Мікалай Швец і каля 20-30 грамадзян Беларусі, якіх вінавацяць у дапамозе пры правядзенні тэракту.

У кіраўніцтве Украіны сцвярджаюць, што акцыю правялі беларускія партызаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі