Удзельнікаў акцыі памяці ў Курапатах спыняла міліцыя
29 кастрычніка ў Курапатах пад Мінскам адбылася акцыя памяці рэпрэсаваных. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускай грамадскасці.
Як перадае Радыё "Свабода", пасля акцыі памяці міліцыянты спынілі аўтамабіль, у якім ехалі Алесь Макаеў, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская, Алена Таўстая і Алег Дашкевіч.
Макаеў паведаміў, што міліцыянты аглядалі ўсё да драбніцаў: высветлілі, што аўто не прайшло тэхагляд і мае няспраўную фару. На месцы сталі складаць пратаколы.
Удзельніца акцыі ў Курапатах Ганна Шапуцька таксама паведаміла, што за акцыяй назірала група невядомых у цывільным, якія паводзілі сябе вельмі агрэсіўна.
Таксама на выездзе з Курапацкага лесу ў бок так званага "Бульбаш-хола" супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабілі актывіста Яўгена Батуры і яго сваяка. Абодва аўто агледзелі вельмі пільна.
Пазней міліцыянты адпусцілі ўсіх удзельнікаў. Паведамляецца, што агулам былі спыненыя пяць аўтамабіляў.
Фота: svaboda.org