Украіна ўвяла санкцыі супраць міністра спорта Беларусі і кіраўніка "Белай Русі"

Максім Недасекаў на Алімпіядзе ў Токіа / Reuters
Максім Недасекаў на Алімпіядзе ў Токіа / Reuters

Уладзімір Зяленскі 15 красавіка ўвёў санкцыі супраць беларускіх і расійскіх чыноўнікаў і спартоўцаў. З беларусаў пад абмежаванні трапілі скакун у вышыню Максім Недасекаў, міністр спорту Сяргей Кавальчук і старшыня партыі "Белая Русь" Алег Раманаў.

Усе яны адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку (Кавальчук увогуле ў мінулым працаваў у Службе бяспекі кіраўніка Беларусі) і Расію ў вайне супраць Украіны.

Цяпер Кавальчук, Раманаў і Недасекаўне змогуць уехаць ва Украіну і валодаць там маёмасцю. Іх актывы (калі яны там ёсць) будуць заблакаваныя. Санкцыі ўводзяцца на 50 гадоў.

Міністэрства замежных справаў Украіны прапануе Еўрасаюзу, ЗША і іншым краінам ўвесцi аналагічныя абмежавальныя меры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі