Украіна выключыць частку мяжы з Беларуссю з зоны адчужэння ЧАЭС
Беларускія памежнікі ў зоне адчужэння
Украіна выключыць частку мяжы з Беларуссю з зоны адчужэння ЧАЭС. Урад узгадніў праект указа ўкраінскага прэзідэнта, паведамляе mvs.gov.ua.
Цяпер 50-метровая паласа ўздоўж украінска-беларускай дзяржаўнай мяжы праходзіць у межах зоны адчужэння і зоны абавязковага адсялення, знаходзіцца ва ўласнасці Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка. Адзначаецца, што "рэалізацыя акта дазволіць Дзяржаўнай памежнай службе Украіны забяспечыць належную ахову і абарону ўкраінска-беларускай мяжы і захаванне яе рэжыму".
Верагодна, частку згаданых тэрыторый уздоўж мяжы хочуць выкарыстаць для ўзвядзення фартыфікацыйных збудаванняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.