Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой не ўдзельнічаў

Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой не ўдзельнічаў

Паэт і апазіцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў асуджаны на 10 сутак арышту за акцыю, у якой не ўдзельнічаў. Такое рашэнне 1 лістапада прыняў суд Ленінскага раёна Мінска. “Беззаконне і расчараванне”, — напісаў у Facebook пра прысуд апазіцыйны палітык Павел Севярынец. Ён чакае, ці будзе нейкая рэакцыя на гэта з боку прадстаўнікоў ЕС.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 кастрычніка ў Мінску прайшла несанкцыянаваная вулічная акцыя “Марш абураных беларусаў 2.0”, арганізаваная Мікалаем Статкевічам. Някляева пакаралі за “заклік да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем яго арганізацыі і правядзення”. Хаця ў адным з інтэрв’ю напярэдадні акцыі ён сказаў толькі, што “калі ёсць воля абараняць свае правы, то трэба ісці і іх абараняць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі