"Уралкалій" абмяркуе аднаўленне супрацоўніцтва з Беларуссю
Кампанія "Уралкалій" хоча аднавіць супрацоўніцтва з Беларуссю. Гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца 13 чэрвеня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта асноўны бенефіцыяр "Уралкалія" Дзмітрый Мазепін заявіў падчас візіту прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў расійскі павільён на выставе "ЭКСПА 2017", перадае РБК. Стэнд кампаніі "Уралкалій" размяшчаецца першым у расійскім павільёне на гэтай выставе.
Па словах Мазепіна, на сустрэчы з кіраўніком Беларусі 13 чэрвеня "мы яшчэ раз паспрабуем знайсці ўзаемавыгаднае рашэнне".