Усе на "Таўкачыкі"
Удзельнічай у конкурсе і атрымай квіткі на веснавы фолк-фестываль.
23 красавіка ў клубе Re:Public адбудзецца фолк-фестываль "Таўкачыкі на Юр’я". Гэты фэст традыцыйна ладзіцца ў гонар старажытнага свята Юр’я (Ярылы), падчас якога адбывалася адмыканне зямлі, адзначаўся сапраўдны пачатак вясны.
У фэсце возьмуць удзел гурты Ur’ia, "Бан-Жвірба", Dzivasil, "Ветах", "Талака", "Альтанка", Натальля Матыліцкая, Маша Яр і ХОХА-band, "Літы талер", By Cry і іншыя. Падчас свята можна будзе не толькі пачуць сучасныя апрацоўкі шматлікіх традыцыйных беларускіх песень, але і паўдзельнічаць у рэканструкцыі аўтэнтычных святочных абрадаў.
Еўрарадыё гатовае аддаць запрашальнік на 2 асобы на фестываль "Таўкачыкі на Юр’я" свайму самаму цікаўнаму слухачу. Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба адказаць на пытанні тэсту, якія ты знойдзеш ніжэй, і даслаць свае адказы на [email protected] з паметкай "Конкурс. Таўкачыкі".
Пераможцам стане ўдзельнік, які першым правільна адкажа на найбольшую колькасць пытанняў. Вынікі падвядзём заўтра ў 14:00.
1. Што значыць назва "Таўкачыкі на Юр’я"?
А. Таўкачыкамі называюць поўных людзей — вядома, што фолкавыя музыкі не худзенькія…
Б. Таўкачыкі — беларускі народны танец, які будуць таньчыць на фестывалі ў Юр’еў дзень.
В. Таўкачыкі — старажытная беларуская эратычная гульня.
Г. Таўкачыкі — старабеларуская назва натоўпу, які збіраецца пад сцэнай на фестывалі.
2. Удзельнікі якога знакамітага беларускага гурта стварылі гурт "Альтанка"?
А. Троіца
Б. Палац
В. Крыві
Г. НРМ
3. Вакалістку якога з гуртоў-удзельнікаў можна часцей за ўсіх пачуць на Еўрарадыё?
А. Альтанка
Б. Любанскія бабулі
В. Хоха Бэнд
Г. Дзівасіл
4. Як называюцца галаўныя ўборы ўдзельніц гурта Юр’я
А. Какошнік
Б. Намітка
В. Фафуддзя
Г. Папаха
5. Што з’яўляецца абавязковым элементам юр’еўскага карагода?
А. Гульня ў біткі пафарбаванымі яйкамі.
Б. Каравай
В. Гульня ў ручаёк
Г. Запальванне свечак
6. Супастаўце назвы гуртоў і іх значэнні:
А. Ветах
Б. Альтанка
В. Дзівасіл
Г. Грамніцы
1. Cтан месяца, калі ён знаходзіцца ў трэцяй квадры.
2. Свята падчас якога сустракаюцца зіма і лета.
3. Летняя веранда, якая стаіць асобна.
4. Расліна з жоўтымі кветкамі падобнымі да астраў.