Усе студэнты РБ з новага года будуць вывучаць пачатковую ваенную падрыхтоўку

Беларускія студэнты будуць вывучаць пачатковую ваенную падрыхтоўку / realinstitutoelcano.org, ілюстрацыйнае фота
Беларускія студэнты будуць вывучаць пачатковую ваенную падрыхтоўку / realinstitutoelcano.org, ілюстрацыйнае фота

У новым навучальным годзе ўсе беларускія студэнты будуць вывучаць пачатковую ваенную падрыхтоўку. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, выступаючы 31 траўня перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, перадае расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Ён заявіў, што Мінабароны і Мінадукацыі прыняоі сумесны дакумент і вылучылі гадзіны на вывучэнне спецкурса.

Дарэчы, старшакласнікі ў школах ужо вывучаююць дапрызыўную падрыхтоўку. Праўда, толькі хлопцы — дзяўчаты праходзяць курс медыцынскай падрыхтоўкі.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння дэпутаты прынялі ў першым чытанні закон "Аб народным апалчэнні". Хрэнін запэўніў іх, што апазіцыянеры ў апалчэнне не трапяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі