Вагнераўцаў прывезлі да беларускіх дзяцей у ваенна-патрыятычны клуб

Вагнераўцы ў дзіцячым клубе / скрыншот з відэа

Вагнераўцы ў дзіцячым клубе / скрыншот з відэа

Наймітаў з ПВК "Вагнер" прывезлі да дзяцей у беларускі "ваенна-патрыятычны клуб "Рысь". Відэа, на якім найміты размаўляюць з дзецьмі, апублікавала супрацоўніца дзяржаўнага тэлебачання Ксенія Лебедзева.

На відэа дзеці ў камуфляжы і зялёных берэтах. Найміты вучылі іх паказваць жэст, калі вялікі палец і мезенец паднятыя ўгару.

Дзіцячы ваенна-патрыятычны клуб "Рысь" дзейнічае на базе вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС. Яго стварылі ў кастрычніку 2021 года. Па звестках "Звязды", удзельнікамі клуба з'яўляюцца 160 дзяцей. Усяго ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў дзейнічае 17 ваенна-патрыятычных клубаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі