Варта глядзець? Што крытыкі пішуць пра спін-оф "Гульні тронаў"

Кадр з серыяла "Дом цмока" / HBO
Кадр з серыяла "Дом цмока" / HBO

Адбылася прэм'ера серыяла "Дом цмока" — прыквела папулярнай "Гульні тронаў". Дзеянне развіваецца за дзвесце гадоў да барацьбы Дэйнэрыс Таргарыен, Сэрсэі Ланістэр і іншых персанажаў за жалезны трон. У цэнтры сюжэта — грамадзянская вайна ў выдуманым Вэстэрасе паміж дзвюма галінамі кіраўнічага сямейства Таргарыенаў. Словам, гледачоў зноў чакаюць інтрыгі, смерці і нечаканыя павароты сюжэта.

Якія водгукі "Дому цмока" даюць сусветныя крытыкі?

 

"Раскошнае тэлебачанне"

Брытанская The Guardian паставіла першай серыі "Дома цмока" чатыры зоркі з пяці — для прыдзірлівых крытыкаў выдання гэта вельмі высокая адзнака. У сваёй рэцэнзіі газета піша, што серыял — "цудоўнае, раскошнае тэлебачанне".

"Першая серыя "Дома цмока" проста захапляльная. На працягу гадзіны ён паказвае ўсё, што зрабіла яго папярэдніцу, "Гульню тронаў", такім тытанам маленькага экрана, асабліва калі яна была ў росквіце сіл", — пішуць у водгуку на серыял.

Трэйлер "Дома цмока" ад HBO

Ацэнкі гледачоў

На папулярным сэрвісе Rotten Tomatoes "Дом цмока" мае ацэнку 88% ад гледачоў — агульны бал ад крытыкаў там крыху меншы, 82%.

На IMDb серыял мае ацэнку дзевяць з дзесяці на падставе больш чым трыццаці тысяч водгукаў гледачоў. Карыстальнікі Metacritic больш патрабавальныя: ад іх "Дом цмока" пакуль атрымаў толькі 7,6 бала з дзесяці магчымых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі