Кіраўніка БТ Эйсманта знялі з тэлеэфіраў пасля скаргі блогера Малішэўскага

Іван Эйсмант

Іван Эйсмант / Белтэлерадыёкампанія

Кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта знялі з тэлефіраў, а яго праграму "Клуб рэдактараў" цяпер вядзе кіраўнік праўладнага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў

Выявілася, што да гэтага спрычыніўся блогер і незалежны медыяэксперт Віктар Малішэўскі. Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Журналіст заўважыў, што 23 снежня 2024 года Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта і галоўнага рэдактара газеты "СБ.Беларусь сегодня" Дзмітрыя Жука даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Артыкул 46 Выбарчага кодэкса Беларусі забараняе журналістам — давераным асобам весці тэлеперадачы і ўдзельнічаць у асвятленні выбараў праз СМІ.

А тым часам і Эйсмант, і Жук працягвалі з'яўляцца ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Малішэўскі напісаў на гэта скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Яму прыйшоў афіцыйны адказ: "Прынята да ўвагі".

Пасля гэтага Эйсмант і Жук зніклі з тэлеэкранаў.

Кіраўніка БТ Эйсманта знялі з тэлеэфіраў пасля скаргі блогера Малішэўскага
Дзмітрый Жук / "Звязда"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.