Віктар Гарбачоў: Мы ідзем не на Бангалор, а на Кастрычніцкую плошчу
Улады спрабуюць запалохаць актывістаў прадпрымальніцкага руху, якія збіраюцца ў панядзелак, 10 снежня, наладзіць акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Віктар Гарбачоў, лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”.
Паводле яго словаў, усім шасці заяўнікам акцыі тэлефануюць з міліцыі і паведамляюць пра выклік у пракуратуру на заўтра на 10 гадзінаў, пагражаюць прымусовым прыводам.
Нагадаем, улады не дазволілі прадпрымальнікам сабрацца 10 снежня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы для правядзення акцыі пратэсту, якая запланаваная на 12 гадзінаў. Чыноўнікі адправілі іх на традыцыйнае месца вулічных акцыі – на плошчу Бангалор.
Пра тое, што плануюць у такой сітуацыі рабіць лідэры прадпрымальнікаў, кажа Віктар Гарбачоў:
“Яны гавораць, што “на Бангалор людзей можаце нават на аўтобусах прывозіць, што хочаце рабіце, толькі не ў цэнтры горада. На Бангалоры – калі ласка”. Афіцыйны дазвол ёсць. Нашыя ўсе заяўнікі сказалі, што Бангалор – гэта месца для выгулу сабак.
Там ужо мітынгі праводзіліся, выніку яны не даюць. Таму той, хто там плануе мітынгі, няхай праводзіць, пар выпускае, а мы хочам, каб народ звярнуў увагу на нашу праблему”.
Паводле словаў Гарбачова, міліцыянты, супрацоўнікі спецслужбаў, падаткавікі і мясцовыя ідэялагічныя работнікі “апрацоўваюць” прадпрымальнікаў у рэгіёнах.
Трывожныя сігналы паступаюць з Барысава, Салігорска, Слуцка, Баранавічаў, іншых гарадоў краіны. Людзям прапануюць падпісаць паперу, што нікуды ў панядзелак не паедуць.
Віктар Гарбачоў адзначае, што такога моцнага ціску не было перад “Сацыяльным” і “Еўрапейскім” маршамі.