Вуліца і завулак Кастуся Каліноўскага з'явіліся ў Чарнігаве
Кастусь Каліноўскі, ілюстрацыйная выява
Ва ўкраінскім Чарнігаве з'явіліся вуліца і завулак, названыя ў гонар Кастуся Каліноўскага — кіраўніка паўстання 1863 года ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняла 8 лютага мясцовая гарадская рада.
Імя Каліноўскага атрымалі вуліца і завулак на поўначы горада. Раней яны называліся ў гонар героя Савецкага Саюза палкоўніка Сяргея Смірнова.
Як распавядала Еўрарадыё, акурат у Чарнігаве сёлета адбывалася выстава, прысвечаныя загінулым беларускім добраахвотнікам, пад назвай "З Украінай у сэрцы". На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вайсковай і грамадзянскай адміністрацыі.
Раней вуліцы Кастуся Каліноўскага з'явіліся ў іншых украінскіх гарадах — у Кіеве, Роўне, Жытоміры. Ёсць прапановы назваць імем беларускага героя адну з вуліц Львова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.