За дзесяць гадоў у баях за Украіну загінулі 57 беларусаў
Рэчы беларускіх герояў на выставе ў Чарнігаве
За дзесяць гадоў у баях за Украіну загінулі 57 беларусаў, паведамляе дабрачынны фонд "Вольная Беларусь". Раней называліся меншыя лічбы. Напрыклад, у лістападзе 2023-га кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская заявіла, што ва Украіне з 2014 года загінулі не менш за 40 беларускіх добраахвотнікаў. Вядома, што 20 чалавек загінулі з 2014-га да 24 лютага 2022 года. Пасля ж пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі толькі полк Каліоўскага страціў 20 чалавек. Вядома, што гінулі беларусы, якія ваявалі ў іншых падраздзяленнях.
"Вольная Беларусь" арганізуе выставы, прысвечаныя загінулым беларускім добраахвотнікам, пад назвай "З Украінай у сэрцы". Цяпер такая выстава праходзіць у Чарнігаве. На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вайсковай і грамадзянскай адміністрацыі.
Імёны некаторых загінулых добраахвотнікаў пакуль не называюцца. Такім байцам на выставе прысвечаны асобны стэнд з цёмнымі сілуэтамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.