Вышук і статус тэрарыстаў: справаздача ICAO дае новыя рычагі ціску на рэжым

Вышук і статус тэрарыстаў: справаздача ICAO дае новыя рычагі ціску на рэжым

Санкцыі супраць беларускай авіяцыйнай галіны не аслабнуць, а адказных за пасадку самалёта Ryanair у Мінску рэальна прызнаць міжнароднымі тэрарыстамі. Такія вынікі дае справаздача ICAO па пасадцы самалёта Ryanair у Мінску, лічыць юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк.

Раней у эфіры Еўрарадыё Павел Латушка расказаў, што НАУ будзе працаваць далей над пытаннем пасадкі самалёта ў Мінску, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Даведаліся падрабязнасці, што рэальна зрабіць з вынікамі даклада і чаму паплечнікі Лукашэнкі сталі на крок бліжэй да статусу тэрарыстаў.
 

“Краіна фальсіфікуе дакументы, калі прыходзіць час справаздачы”

Вышук і статус тэрарыстаў: справаздача ICAO дае новыя рычагі ціску на рэжым
Праз ілжывыя паведамленні аб мініраванні маглі пацярпець пасажыры / Unsplash/Ф.Крыстопулас

Сутнасць справаздачы ICAO у тым, каб зрабіць экспертызу, а не кагосьці абвінаваціць, але там ёсць вельмі важныя рэчы, кажа Міхаіл Кірылюк.

Па-першае, прама напісана, што беларускія ўлады давалі заведама лжывую інфармацыю аб пагрозе [выбуху. — Еўрарадыё]. Па-другое, мала таго, што ставілі пад рызыку жыццё людзей, яны яшчэ арганізавана падраблялі інфармацыю для ICAO.

Справаздача ICAO не толькі дае магчымасць даказаць, што беларускія ўлады наўмысна пасадзілі самалёт у Мінску, але і азначае, што санкцыі супраць беларускай авіяцыйнай галіны не здымуць.

Вышук і статус тэрарыстаў: справаздача ICAO дае новыя рычагі ціску на рэжым
Пасля інцыдэнту з Ryanair у інтэрнэце прыдумалі новы лагатып для “Белавія” / сацыяльныя сеткі

Судовыя справы былі, цяпер ёсць кандыдацтва ў тэрарысты

Судовыя справы супраць прадстаўнікоў беларускай авіяцыі ўжо вядуцца ў Польшчы, Літве і ЗША, падкрэслівае юрыст НАУ. У справаздачы ICAO згаданыя тры канвенцыі, якія парушаныя: Гаагская, Монрэальская і Чыкагская.

У дзвюх з іх згаданая заведама лжывая інфармацыя, якая ставіць пад пагрозу жыццё пасажыраў. У адной пірацтва — гэта, дарэчы, сур’ёзнае абвінавачанне.

Трэба адзначыць, ЗША пайшлі далей за ўсіх у гэтым расследаванні. Таму што яны ўжо прад’явілі абвінавачанні, калі была толькі прамежная справаздача, а канчатковай не было. І яны ўжо прад’явілі абвінавачанне беларускім чыноўнікам: кіраўніку Белаэранавігацыі Леаніду Чуры, і яго намесніку Алегу Казючыцу.

Справаздача можа быць падставай для спраў у іншых краінах, чые грамадзяне былі на борце Ryanair. Менавіта праз гэта з’явілася справа ў ЗША. Але, хутчэй за ўсё, справаздача будзе яшчэ адным доказам у справах ЗША, Літвы і Польшчы, лічыць суразмоўца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі