Вызвалены праваабаронца Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун

Уладзімір Целяпун / gomelspring.org

У Мазыры ў чацвер быў вызвалены праваабаронца Уладзімір Целяпун. Мяркуецца, што яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, піша gomelspring.org.

Целепуна затрымалі 15 студзеня, суд прайшоў праз два дні. Суддзя Марына Буглак прызнала яго вінаватым у "распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

23 студзеня праваабаронца за кратамі адзначыў дзень народзінаў.

Уладзімір Целяпун — ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён не першы раз трапляе пад рэпрэсіі. На гэты раз яго ізалявалі на час правядзення "выбараў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі