Як Bosae Sonca, Hoha-band і Harotnica выгналі зіму з Мінску

Перадперадапошні дзень лютага стаўся для Зімы сапраўдным выпрабаваннем: тры мінскія гурты што ёсць моцы гналі са свайго гораду холад, снег, маразы. Гналі ні абы чым, а качэргамі і музыкай "Гонім зіму качэргамі" - менавіта так называўся канцэрт беларускай інтэлігентнай музыкі, што адбыўся 26-га лютага ў Jolly Roger Cafe. Гурты Bosae Sonca, Hoha-band ды Harotnica парадавалі нешматлікіх гледачоў бадзёрымі рытматі, заставіўшы актыў залы пусціцца ў пляс, часам гуцульскімі матывамі, песнямі беларускага календара, меланхалічнымі роздумамі і добрым густам. У выніку гуртам спадабалася граць разам, таму ў красавіку Jolly Roger Cafe давядзецца паўтарыць подзвіг і такі прыняць інтэлігентныя гурты на сваёй паламанай панкамі сцэне. А цяпер фота і відэа-гісторыя выгнання Зімы:



Гурт Bosae Sonca прадставіў гледачам новую праграму і часткова паўстаў у новым складзе. У выніку вядомыя фэнам гурта песні загучалі больш драйвова.






Рамантыка Bosaga Sonca змянілася подыхам продкаў, які ажыў ў мелодыях гурта Hoha-band. Вясна, дзе бувала? Ууууу...






Дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica пад кіраўніцтвам Андруся Такінданга з жаночым вакалам Валерыі Валадзько не пакінуў Зіме месца ў нашым горадзе, безапеляцыйна выгнаўшы яе сваёй маргінальнай творчай пазіцыяй і вар'яцкімі танцамі.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі