Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду? 12 спосабаў, якія вам дапамогуць
Зіма — пара прачынацца
Абстаноўка ў свеце вымушае жадаць лепшага, а надыход халадоў зводзіць на нішто і без таго паганы настрой. Хочацца заснуць і прачнуцца ў іншай рэальнасці — пажадана ў цёплы і сонечны дзень, пад блакітным і мірным небам.
Ёсць добрая навіна: калі вы не любіце зіму — вы як мінімум не адны такія.
Разам з псіхолагам Наталляй Скібскай Еўрарадыё разбіраецца, чаму з надыходам халадоў людзі адчуваюць сябе так дрэнна і як можна змяніць сваё жыццё, каб палегчыць гэты перыяд.
Чаму зіма прыбівае?
Сонейка няма. Калі казаць пра Беларусь, Літву і Польшчу, сонца тут катастрафічна мала. Атрымліваецца, няма святла і не хапае цяпла. Ад таго, што халодна, мы выдаткоўваем вельмі шмат энэргіі. Трэба назапашваць яе, каб настроіцца на выхад з дому і зрабіць крок.
Трэба пратрымацца да 22 снежня. Потым будзе лягчэй, бо светлавы дзень пачне павялічвацца, таму не ўсё так страшна.
Дадайце святла
Не эканомце на электрычнасці. Уключайце лямпы дзённага святла днём, вечарам, перад сном, — лямпы чырвонага і жоўтага святла, якое нагадвае захад сонца. Гэта вельмі важна. Без святла ў нас не выпрацоўваецца вітамін D, які нам вельмі патрэбны.
Будзьце ў цяпле
Не варта эканоміць на абаграванні жылога памяшкання. Калі выходзіце на вуліцу, трэба дбаць пра тое, каб вам было цёпла. Насіце цёплыя боцікі і рукавіцы.
Прымайце вітаміны і мінералы
Вітамін D трэба прымаць абавязкова, пры гэтым неабавязкова здаваць аналізы крыві [гэта меркаванне псіхолага, лепш парайцеся з лекарам. — Еўрарадыё]. Узімку яго не хапае апрыёры. Сваімі уласцівасцямі ён вельмі нагадвае гармон і ўдзельнічае ўва многіх працэсах эндакрыннай сістэмы.
Таксама важна ўмацоўваць арганізм MgB6. Неабходна прымаць цынк і селен для адпаведнай працы гарманальнай сістэмы. Увогуле, купіце сабе комплекс вітамінаў і мінералаў.
Можна стварыць дома святочную атмасферу, але…
Мяккія, прыемныя навобмацак пледы далікатных колераў, агеньчыкі, ялінка, пах спецый... На жаль, не ўсім гэта будзе пасаваць. У некага калядная атмасфера можа асацыявацца з чымсьці сумным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.